Герб Мозырьского района
Отдел образования
Мозырского районного исполнительного комитета
enter Войти в кабинетВойти

Государственное учреждение образования

Детский сад №31 г. Мозыря

Назад
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы
21 февраля 2025

Беларуская мова — самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.
"Скарбонку роднай мовы" пазнавалі хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняй групы №1: праведзена інтэрактыўная гульня “Па старонках беларускага фальклору”. Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі ў гэтай групе на працягу дня.
Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова — гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы.