Драматызацыя беларускай народнай казкi Церамок
Тэатралізаваная дзейнасць
Сення у другой малодшай гр.1 "Дзіцячага сада № 31 г. Мазыра" адбылася драматызацыя беларускай народнай казкi "Церамок ".
З ранніх гадоў кожнае маляня iмкнецца выразiць свае творчыя здольнасці, і таму важна стварыць у дзіцячым калектыве атмасферу вольнага выраза пачуццяў і думак, важна заахвочваць жаданне дзіцяці быць непадобным на іншых, важна абудзіць яго фантазію і паспрабаваць максімальна рэалізаваць яго здольнасці.
Выхаванцы с задавальненнем выконвалi ролi герояў казкi.
I артыстам, i гледачам вельмi спадабалася прадстаўленне.
Далучэнне дзяцей да святыні свайго народа - роднай мовы, пасрэдствам тэатральнай дзейнасцi, садзейнічае не толькі яе абагачэнню, але і развіццю пазнаваўчых і інтэлектуальных магчымасцяў, пазнанню беларускай культуры. Бо самае дарагое ў жыцці гэта тое, што з дзяцінства закладзена ў сэрца. I, менавіта, родная мова з’яўляецца сувязным звяном у далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў, вытокам народнай мудрасці.