Герб Мозырьского района
Отдел образования
Мозырского районного исполнительного комитета
enter Войти в кабинетВойти

Государственное учреждение образования

Детский сад №31 г. Мозыря

Назад
Забава Вянок калядных гульняў
13 января 2025

Весела прайшла сёння забава для старэйшых груп "Вянок калядных гульняў". Гаспадынька і гаспадар сустракалі ў сваёй хаце шмат маленькіх гасцей, якім расказалі пра Каляды-даўняе народнае навагодняе свята нашых дзядуляў і бабуль ,на якім вадзілі "казу" - каб на полі радзіла, вадзілі "мядзведзяў".

Калядоўшчыкі чыталі вершы і шчадроўкі, у якіх жадалі дабрабыту і шчасця. Традыцыйныя музычныя гульні, карагод і песні вельмі спадабаліся дзецям і зрабілі свята цікавым і займальным.

У госці таксама прыйшла цыганка. Яна ўсім наваражыла ў новым гаду здароўя, удачы, дабра, цеплыні!